Лукашэнка ўхваліў законапраект пра „народнае апалчэнне”
Міністру абароны Віктару Хрэніну даручана ў месячны тэрмін „накіраваць дапрацаваны з улікам выказаных прапаноў і заўваг” законапраект у Раду міністраў „для яго наступнага ўнясення ў Палату прадстаўнікоў”.

У чэрвені 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вырашыў „на ўсялякі выпадак пры кожнай сельскай радзе мець народнае апалчэнне”.
Незалежныя эксперты зазначаюць, што стварэнне „народнага апалчэння” як структуры, паралельнай МУС і Узброеным сілам, можна расцэньваць як крок да ваеннай дыктатуры.
Array