Лукашэнка заявіў, што не плануе напад на Украіну



Аляксандр Лукашэнка не плануе нападаць ва Украіну і бамбіць яе з тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння, 19 жніўня, у Пружанскім раёне, перадае яго прэс-служба.

«Вы не думайце, што я тут планую нейкі напад, вось Украіну будзем бамбаваць з тэрыторыі Беларусі і гэтак далей. Няма ў мяне ніякага жадання, каб вашыя і мае дзеці ваявалі. У імя чаго?» – сказаў ён.

Трэба адзначыць, што ўдары з паветранай прасторы ці з тэрыторыі Беларусі наносяцца расейскімі войскамі. Ва Украіне ў апошнія дні выказвалі апасенні, што масіраваны ўдар можа быць нанесены на Дзень незалежнасці краіны, які адзначаецца 24 жніўня.

Лукашэнка таксама не прамінуў паўтарыць некаторыя тэзісы расейскай прапаганды, у прыватнасці аб тым, што ва Украіне РФ насамрэч ваюе з NATO.

«Нам трэба ўціхамірыцца. Ніякая Украіна не ваюе сёння. Сёння з Расеяй ваюе ўвесь блок NATO і Амерыка перш за ўсё», – сказаў ён.

На яго думку, ЕЗ ужо спыніў бы падтрымку Украіны, калі б не ЗША і Польшча. З гэтага ён зрабіў выснову, што беларусы мусяць берагчы тое, што ёсць.

reform.by

Array