Лукашэнка звольніў першага намесніка начальніка Генштаба
Аляксандр Лукашэнка зрабіў чарговыя кадравыя назначэнні ў ваенным блоку. Адпаведныя ўказы ён падпісаў 9 лютага, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Палкоўніка Вадзіма Раманіва прызначылі начальнікам сувязі Узброеных сіл — начальнікам упраўлення сувязі Генеральнага штаба. На пасаду намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання назначаны палкоўнік Дзмітрый Бітны. Лукашэнка таксама вызваліў генерал-маёра Ігара Караля ад пасады першага намесніка начальніка Генеральнага штаба і звольніў яго з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.
Array