Лукашэнку і Пуціна не запрасілі на каранацыю Карла III



Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін патрапілі ў кампанію кіраўнікоў дзяржаў, якіх Вялікабрытанія не запрасіла на каранацыю Карла III, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу.

Карл III. Фота: facebook.com/TheBritishMonarchy

На цырымонію таксама не запрошаны прэзідэнты Ірана, М’янмы, Сірыі, Афганістана і Венесуэлы.

На каранацыю запрасілі кіраўнікоў дзяржаў, з якімі Брытанія мае паўнацэнныя дыпламатычныя адносіны, а таксама прадстаўнікоў брытанскіх каралеўстваў і заморскіх тэрыторый. Таксама запрашэнні былі дасланыя прадстаўнікам Паўночнай Карэі і Нікарагуа, але не лідарам краін, а высокапастаўленым дыпламатам.

Каранацыя Карла III пройдзе ў Вестмінстэрскім абацтве 6 траўня.

Паводле reform.by