Макей назваў вайну вайной
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв’ю France 24 заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў міры і стабільнасці ва Украіне, паколькі Украіна была вельмі прывабным эканамічным партнёрам і назваў вайну вайной.

„Нават зараз, калі ў лютым гэтага года пачалася «адмысловая ваенная аперацыя…”, – пачаў ён.
„Мы называем гэта вайной…” – перабіў яго журналіст.
Макей разгубіўся, а пасля працягнуў:
„Магчыма, мы можам, мы можам, мы можам казаць, што зараз гэта сапраўдная вайна. Я маю на ўвазе, афіцыйна Расеяй гэта называецца „спецыяльная ваенная аперацыя”, – сказаў ён.
З аргументамі журналіста аб тым, што людзей забіваюць, міністр пагадзіўся.
„Так, так, ок, няма праблем, мы можам казаць аб вайне, таму што гэтая вайна ідзе з 2014 года, калі гінулі людзі ў Данбасе, Данецку і Луганску„, – сказаў ён.
Макей таксама падкрэсліў неабходнасць „сесці за дыпламатычны стол і знайсці рашэнне” і запэўніў, што Беларусь супраць выкарыстання ядзернай зброі.
«Мы зацікаўлены ў спыненні канфлікту як мага хутчэй. Мы не збіраемся наносіць удар», – запэўніў ён.
Array