Максім Кац: Цяпер Лукашэнка выступае як губернатар расейскага рэгіёна
Беларускім пратэстам – два гады. Два гады, як беларускі народ змагаецца за сваю свабоду і незалежнасць. На старце хваляў выступы людзей і мірныя маршы вельмі падтрымліваў расейскі блогер і палітычны дзеяч Максім Кац. Яго ролікі, размешчаныя на youtube-канале, глядзелі шматлікія беларусы.

Як цяпер ён ацэньвае тыя падзеі і ўспрымае рэчаіснаць – у размове з нашым карэспандэнтам.
– Рэжым у 2020-ым мог абрынуцца. Пуцін не мог утрымаць яго сілай. Калі б адбыўся развал сістэмы ўпраўлення эліт, раскол ўнутры ці суперактыўныя дзеянні, напрыклад выйшаў мільён і не сыходзіць ці заняў нешта. Я не кажу, што так трэба было, я кажу, калі б гэта атрымалася нейкім чынам. Маглі б страляць пачаць, гэта невядома. Але калі б развалілася б сістэма ўпраўлення Лукашэнкі, Пуцін яго не выратаваў ніяк. Немагчыма было б у краіну, у якім стане была Беларусь у 20-м годзе, увесці войскі для кантролю і падаўлення – гэта б не спрацавала. Безумоўна, цяпер не зразумееш, але гэта падаецца малаверагодным сцэнаром, таму я думаю, што мог абрынуцца і без падзення Пуціна. Цяпер рэжым знаходзіцца на апараце жыццезабеспячэння. Не факт, што Пуцін прыйшоў бы яго ратаваць, бо ў іх заўсёды былі такія сабе зносіны, але цяпер па факце, Лукашэнка выступае як губернатар расейскага рэгіёна ў знешняй палітыцы – ён цалкам залежны, не можа ні на што больш абаперціся, усім вядома няма легітымнасці звонку – няма легітымнасці ўнутры, ён нікім не ўспрымаецца, як лідар дзяржавы. Цяпер уражанне, Пуцін думае, што зможа замяніця яго калі захоча.
– Пра Ціханоўскую. На мой погляд, Ціханоўска з самага пачатку тых выбараў паказвала нейкі незвычайны натуральны талант да палітыкі. Настолькі крута яны правялі выбарчую кампанію, і не важна, ці сама яна ўсё вырашала ці каманду такую сабрала, выжны вынік, што яны былі вельмі крутыя ў плане палітыкі. Потым яна паказвала крутыя палітычныя ўменні, а цяпер яна пераўтварылася ў лідара Беларусі, які ўспрымаецца лідарамі Заходніх краін, як легітымны. З ёй сутракаюцца ўсе, аж прэзідэнт ЗША. Гэта стварае, па-першае, магчымасць бараніць інтарэсы беларусаў, што яна і робіць, у Расеі няма такога, ніхто не бароніць інтарэсы расейцаў, якія некуды з’ехалі ці з каторымі нешта не так, а па-другое, яна з’яўляецца легітымным лідарам, які, калі будуць перамены, яна проста прыедзе і стане прэзідэнтам заўтра. І усім усё зразумела: куды ўсё рухаецца, хто чаго хоча. У Расеі няма такога, у нас будуць дыскусіі: ці нам Сталіна вярнуць, ці цара каранаваць. А ў Беларусі ўсё зразумела: ліберальная дэмакратыя еўрапейскага ўзора, ідзе ў Еўрасаюз. І шэта вялікая справа, часам падаецца, што гэта само сабой зразумела, як украінцам цяпер падаецца, што ва ўсім свеце гэта ўспрымаецца, як барацьба дабра са злом – так і павінна быць. Але насамрэч, гэта палітычнае мастацтва Зяленскага. І ў Ціханоўска, у меншым маштабе, безумоўна, падобная роля. Яна паказвае, што Беларусь – гэта не тое, што дае праход расейским войскам, а зусім іншае – краіна, якая хоча ў Еўрасаюз, ў яе ёсць такі прадстаўнік. І гэта палітычны талант і вельмі крутыя палітычныя дзеянні на 10 з 10.
Цалкам паслухаць размову можна ў далучаным файле:
І тым не менш Максім застаецца ўпэўненым, што аднойчы беларускі рэжым падзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Array