Максім Пляшко: Мы, украінцы, зацікаўлены ў вызваленні і нацыянальным Адраджэнні Беларусі



На пачатку 2023 года ва Украіне запрацаваў Цэнтр беларускіх камунікацый. Дадзенае аб’яднанне ўкраінцаў і беларусаў заклікана спрыяць дэакупацыі Беларусі, яе нацыянальнаму адраджэнню, дэмакратызацыі і вяртанню ў кола еўрапейскіх дзяржаў. У перспектыве Цэнтра – спрыянне стварэнню Балта-Чарнаморскага саюзу дзяржаў, сэрцам якога павінна стаць вольная Беларусь.

Вольга Сямашка пагутырыла з кіраўніком Цэнтра беларускіх камунікацый Максімам Плешкам пра саму арганізацыю і якую ролю адыгрывае ў ёй Полк Каліноўскага, ці адказны беларускі народ за вайну ва Ўкраіне і як яго будучыня залежыць ад вынікаў вайны, якія стасункі афіцыйнага Кіева з рэжымам Лукашэнкі і Офісам Святланы Ціханоўскай, і, канешне, пра прагноз заканчэння вайны ва Украіне:

– Я сам з Гастомеля, прыйшла бяда ў наш дом, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, і я не хачу, каб гэта паўтарылася. З іншага боку раней, я працаваў ва універсітэце і пісаў дысертацыю на тэму «Дзяржаўныя ўтварэнні ва Украіне: ідэі і ідэалогія», і ў гістарычным кантэксце, у мінулым вельмі шмат чаго звязвае нашыя народы. 1000 год мы былі ў адным целе, у адной культуры, канешне ў добрым сэнсе, а не так як з Расеяй – «старшы брат дамінуе». Украіна ніколі не намагалася так рабіць, мы заўсёды былі добрымі суседзямі, таму я гэтыя рэчы разумею на гістарычным, на геапалітычным і на ментальным узроўні. Калі пачалася гэтая вайна, гэтая трагедыя, то мы ўбачылі, што шмат украінцаў затаіла абразу на Беларусь і беларускі народ. Сітуацыя склалася так, што я ведаю, што адбывалася ў Беларусі, але шмат хто ва Украіне не ведае. Вельмі вялікая колькасць пытанняў не абгаворваецца. Перадусім важна мець дыялог, камунікацыю, таму мы аб«ядналіся з шэрагам украінскіх і беларускіх экспертаў, у тым ліку з «Полку Каліноўскага», і іншымі беларусамі, якія тут жывуць або часта бываюць. Мы стварылі такі клуб, які назвалі «Цэнтрам Беларукіх камунікацый». Мы падаліся на рэгістрацыю як грамадская арганізацыя і экспертны клуб для кансультацыі па беларускіх пытаннях. Чаму ён не называецца «Беларуска-Украінскія камунікацыі»? У нас ёсць разуменне, што пытанне дэмакратызацыі Беларусі, яе вызваленне, пытанні цікаваць ужо і ўкраінцаў, і палякаў, і летувісаў, і іншыя дэмакратычныя краіны. Мэта нашага «Цэнтру Беларускіх камунікацый» – гэта спрыянне беларускаму грамадству ў дэмакратычных зменах, вяртанне Беларусі да дэмакратычнага шэрагу краін, і звычайная імітацыя стварэння Балта-Чарнамрскага саюзу дзяржаў», дзе Беларусі адводзіцца цэнтральнае месца. Таму што такая геапалітычная прастора была яшчэ з часоў даўняй Русі, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Мы разумеем, што без бяспечнай Беларусі немагчымы спакой ва ўсёй цэнтральна-усходняй Еўропе. Пакуль будуць стаяць расейскія танкі і ракеты на тэрыторыі Беларусі – не будзе спакою ў нашай прасторы.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

З «Госцем Рацыі» – кіраўніком Цэнтра беларускіх камунікацый Максімам Плешкам камунікавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя

Array