Мацукевіч: распавядаю пра знешнюю палітыку Беларусі на канале „МИДосмотр”
„МИДосмотр” – гэта новы канал ад старшага даследчыка Цэнтра новых ідэй Паўла Мацукевіча, які нядаўна з’явіўся ў сеціве.
Пра адметнасць гэтага каналу распавядае Павал Мацукевіч:
-Гэта праект новага Ютуб-канала, які завецца “Вольны”, “МІДагляд” – праект, які вяду я. І ён прысвечаны замежнай палітыцы Беларусі ці асноўным падзеям у замежнай палітыцы за тыдзень. Выходзіць штотыднёва.
Па словах Паўла Мацукевіча, Беларусь плануе пашырыць свой гандаль у Афрыцы:
-У Афрыцы амаль 55 краін. І мабыць з 51 краінай Беларусь знаходзіцца ў дыпламатычных стасунках. 11 краін – гэта тыя краіны, у якія Беларусь нешта пастаўляла. Маецца на ўвазе экспарт, але гэта тычыцца толькі першай паловы 2022 года. Бо больш актуальнай статыстыкі, на жаль, няма. Гэта стала цяпер нейкім сакрэтам у дзяржаве.
Павал Мацукевіч, апроч падпіскі на Ютуб-канал „МИДосмотр”, вельмі раіць падпісацца на яго тэлеграм-канал «Пульс Леніна-19» https://t.me/pulslenina19, на якім амаль штодзень можна даведацца пра сучасную знешнюю палітыку Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
