Мінабароны Украіны: У Салядары працягваюцца баі



У Мінабароны Украіны сцвярджаюць, што ў Салядары працягваюцца баі.

Пра гэта паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

“Ноч у Салядары была гарачай, працягваліся баі”, — напісала яна ў тэлеграме раніцай 13 студзеня. Па словах Маляр, Расея кінула на данецкі кірунак “ледзь не ўсе асноўныя сілы” і трымае высокую інтэнсіўнасць наступу.

“Нашыя байцы адважна спрабуюць утрымаць абарону. Гэта складаны этап вайны, але мы ў гэтай вайне пераможам. Сумневу няма”, — дадала Маляр.

Дадам, што адносна таго, пад чыім кантролем знаходзіцца Салядар у Данецкай вобласці прыходзяць спрэчныя паведамленні.

Array