Міністр замежных спраў Эстоніі апублікаваў адкрыты ліст да Віктара Бабарыкі.



У дзень, абвешчаны праваабаронцамі Днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, Міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Тсахкна апублікаваў адкрыты ліст да Віктара Бабарыкі.

«Выстаўляючы сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта, вы ўсведамлялі рызыкі, але ўсё роўна пайшлі на іх. Вы хацелі для сваёй краіны палітычнага плюралізму, які з’яўляецца перадумовай для дэмакратыі, правоў чалавека і асноўных свабод. Вы былі і застаяцеся натхняльнікам для беларусаў, якія жадаюць свабодных выбараў, але замест гэтага атрымліваюць крывавыя рэпрэсіі. Хачу вас запэўніць – свет не забыўся пра палітвязняў Беларусі» – напісаў ён.

Месяц таму стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу ў ноч з 24 на 25 красавіка. Далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядомае. Ні родныя, ні адвакат не бачылі яго.