Мы можам зачыніць Беларусі акно ў свет кажа прадстаўнік польскага ўраду
«Мы павінны супрацьстаяць дзеянням Аляксандра Лукашэнкі на польска-беларускай мяжы, а таксама супраць яго ўласнай апазіцыі і польскай меншасці» – заявіў намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік у панядзелкавым эфіры «Gość Wydarzeń» тэлеканалу Polsat. Міністр не выключыў, што ў бліжэйшы час Польшча закрые ўсе памежныя пераходы з Беларуссю.

«Калі сітуацыя ў Беларусі будзе абвастрацца, не выключана, што Польшча «закрые Беларусі акно ў свет». Сказаў міністр Мацей Вонсік. Ён адзначыў, што памежныя пераходы з Польшчай важныя для беларускай эканомікі, узроўню жыцця і падтрымкі Лукашэнкі. – «Не будзем вагацца. Калі спатрэбіцца, мы таксама заступімся за польскую меншасць», запэўніў Вонсік. Ён удакладніў, што польскі ўрад «чакае кроку Менска». «Здаецца, можна пайсці і іншым шляхам, калі Менск дакажа, што яму гэта неабыякава», – сказаў віцэ-міністар унутраных справаў Польшчы.