Мядзведзеў упэўнены, што палякі захопяць Львоў
Колішні прэзідэнт Расеі, а цяпер намеснік кіраўніка Рады бяспекі нервова адрэагаваў на інфармацыю пра тое, што Польшча збіраецца перадаць Украіне танкі Leopard, а таксама на сустрэчу ў Львове прэзідэнтаў краін “Люблінскага трохкутніка” (Украіны, Польшчы і Літвы) — Уладзіміра Зяленскага, Анджэя Дуды і Гітанаса Наўседы. Пра гэта піша nashaniva.com.
Пра танкі Мядзведзеў заявіў, што гэта “жалеза”, якое хутка стане “ржавым металаломам”, і яно, маўляў, не ўратуе “штучную” Украіну. Абражаў лідараў трох краін. Таксама Мядзведзеў выказаў упэўненасць, што мэтай сустрэчы было жаданне тых жа палякаў захапіць заходнія ўкраінскія вобласці, а Львоў будзе перайменаваны ў Лемберг.
Беларускае Радыё Рацыя
Array