МЗС Польшчы пацвердзіла спыненне справы супраць Анжалікі Борыс



МЗС Польшчы пацвердзіла спыненне справы супраць Анжалікі Борыс.

“Інфармацыя аб зняцці абвінавачанняў са старшыні Саюза палякаў Беларусі — першая за доўгі час пазітыўная навіна з Менска. Спадзяемся, што гэта сігнал пра змену стаўлення ўладаў у Менску да палякаў у Беларусі і гатоўнасці да канструктыўнага дыялогу па двухбаковых пытаннях”, — гаворыцца ў заяве польскага ведамства. Разам з тым МЗС Польшчы пацвердзіла свой намер дамагацца вызвалення журналіста Анджэя Пачобута, асуджанага на 8 гадоў пазбаўлення волі.

Сёння, 4 красавіка, раніцай Анжаліку Борыс разам з маці выклікалі ў Менск. Ёй уручылі пастанову аб спыненні крымінальнай справы за адсутнасцю складу злачынства.

Беларускае Радыё Рацыя