МЗС Расеі выказала занепакоенасць магчымай забаронаю транзіту грузаў з Беларусі праз Літву
Міністэрства замежых спраў Расеі выказала занепакоенасць магчымай забаронаю транзіту грузаў з Беларусі праз Літву і папракнула Польшчу.

Апублікаваны каментар афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расеі Марыі Захаравай у сувязі з праектам закона аб увядзенні санкцый супраць Беларусі, які разглядаецца ў Літве. Там гаворыцца, што ў Расеі «з крайняй занепакоенасцю ўспрынялі інфармацыю аб магчымай забароне транзіту грузаў з Беларусі праз Літву». У МЗС Расеі перакананыя, што «такі шлях тупіковы, паколькі можа закрануць забеспячэнне Калінінградскай вобласці, негатыўна адбіцца на эканоміцы, сацыяльным становішчы і якасці жыцця насельніцтва гэтага рэгіёну Расейскай Федэрацыі».
МЗС Расеі паведаміла, што «вышэйназваныя абмежавальныя меры ў выпадку прыняцця не застануцца без увагі з боку Расеі».
Адначасова МЗС папракнуў Польшчу, што тая «без своечасовага апавяшчэння ўзмацніла жорсткасць патрабаванняў аб прад’яўленні ПЦР-тэстаў на расейска-польскай мяжы, скараціўшы тэрмін іх дзеяння да 24 гадзін». У МЗС Расеі лічаць, што гэты крок Польшча павінна была абмеркаваць з «зацікаўленымі міжнароднымі партнёрамі і папярэджваць аб іх загадзя».
Array