У Зябраўцы пад Гомелем падарваны расейскі шматмэтавы радар кіравання агнём



На вайсковым аэрадроме ў Зябраўцы пад Гомелем быў падарваны расейскі шматмэтавы радар кіравання агнём, піша defence-blog.com. Выданне спасылаецца на крыніцу, знаёмую з разведданымі.

Паведамляецца, што гэта радар кіравання агнём і паражэння 92N6, вядомы ў NATO як Grave Stone. Ён нібыта быў падарваны ў выніку магутнага выбуху. Пра выбух каля Зябраўкі ў ноч на 11 жніўня паведамлялі шматлікія ТГ-каналы і СМІ. З гэтай авіябазы расейскія войскі часта наносяць удар па Украіне. Там размяшчаецца шмат расейскай вайсковай тэхнікі і самалётаў. Мінабароны Беларусі пацвердзіла выбух. Афіцыйнай прычынай было названае загаранне рухавіка ў „адзінцы тэхнікі”.

***

Ноччу 10 жніўня тэлеграм-каналы «Беларускі Гаюн» і «Флагшток» са спасылкай на відавочцаў паведамілі пра выбухі і ўспышкі ў раёне ваеннага аэрадрому «Зябраўка»» непадалёк ад Гомеля.

Беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні «Саюзная рашучасць – 2022». 10 лютага 2022 года. Ілюстрацыйнае фота

Пра «магутныя воплескі» гамельчукі распавялі і выданню Zerkalo. 11 жніўня ў Мінабароны РБ пацвердзілі факт здарэння.

«У сувязі са зваротамі ў Міністэрства абароны пра ўспышкі на ўчастку мясцовасці Зябраўка Гомельскай вобласці, паведамляем, што 10 жніўня каля 23 гадзін падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне. Асабістым складам своечасова прыняты меры па тушэнні. Пацярпелых няма», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Паводле Свабоды

Array