На беларуска-украінскай мяжы завяршыліся перамовы паміж Расеяй і Украінай



У адной з рэзідэнцый Лукашэнкі на беразе Прыпяці завяршыліся расейска-украінскія перамовы. Пасля 5 гадзін перамоўнага працэсу стала зразумела, што з першага разу бакам дамовіцца не атрымалася і спатрэбіцца яшчэ адна сустрэча.

Па словах дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, іх мэта перамоў – неадкладнае спыненне баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны і вывад расейскіх войскаў.

– Бакі вызначылі шэраг прыярытэтных тэмаў, па якіх азначыліся пэўныя рашэнні. Для таго, каб гэтыя рашэнні атрымалі якіясьці магчымасці імплементацыі лагістычнага рашэння, бакі з’язджаюць для кансультацый у свае сталіцы. І бакі абмеркавалі магчымасць у бліжэйшы час правядзення другога раунда перамоваў, на якіх гэтыя тэмы атрымаюць канкрэтную практыку развіцця.

У сваю чаргу прадстаўнік расейскага боку, памочнік Пуціна – Уладзімір Мядзінскі выглядаў не так аптымістычна і заявіў, што ім варта дадаткова пракансультавацца са сваім кіраўніцтвам.

– Мы падрабязна прайшлі па ўсіх пунктах павесткі. Знайшлі некаторыя кропкі, па якіх можна прагназаваць агульныя пазіцыі. І самае галоўнае, дамовіліся працягнуць перамоўны працэс да таго часу, калі кіраўніцтвы кожнай з дэлегацыяў пракансультуюцца па ўсіх перамоўных пазіцыях з кіраўніцтвам краін.

Беларускае Радыё Рацыя

Array