На Харкаўшчыне знайшлі 10 катоўняў, створаных вайскоўцамі РФ



На дэакупаванай тэрыторыі Харкаўскай вобласці ўкраінскія следчыя знайшлі 10 катоўняў, уладкаваных расейскімі вайскоўцамі, паведаміў на брыфінгу кіраўнік Нацпаліцыі Украіны (НПУ) Ігар Кліменка.

Масавае пахаванне ў Ізюме. Фота: Уладзімір Зяленскі/Facebook

Адна з катоўняў, паводле слоў Кліменкі, была ўладкаваная ў Балаклеі, у аддзяленні паліцыі. Там у камерах утрымлівалі каля 40 людзей, арыенціровачна яны прабылі там да 48 дзён. Другую катоўню расейскія вайскоўцы ўладкавалі ў памяшканні гарадской друкарні.

„Былі катаванні —  бачылі на руках у людзей сляды ад электрычных аголеных правадоў, па якіх пускалі ток, калі дапытвалі. Былі знойдзеныя малаткі і петлі. Цяпер  праводзім следчыя дзеянні”, — заявіў ён. Кліменка таксама расказаў яшчэ пра шэсць катоўняў, якія паліцэйскія выявілі ў Ізюме. Паводле яго слоў, ужо ўсталяваныя падраздзяленні войска Расеі, якія займаліся катаваннямі: гэта АМАП з Тальяці, падраздзяленні Расгвардыі, ФСБ і вайскоўцы так званай „ЛНР”.

Кіраўнік НПУ паведаміў, што сярод тых, каго катавалі, выявілі замежных грамадзян. Імі апынуліся сямёра студэнтаў са Шры-Ланкі, якія вучыліся ў медыцынскім каледжы.

Array