На Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы запрасілі Ціханоўскую
Традыцыйны форум пройдзе з 17 па 19 лютага. У прэс-службе Ціханоўскай пацвердзілі, што яна прыме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыю па бяспецы.

Інфармацыі пра запрашэнне кагосьці з уладаў Беларусі на сёлетнюю канферэнцыю ў Мюнхен пакуль няма. Беларусь брала ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі з 2006 года.
А вось прадстаўнікі ўладаў Расеі сёлета дакладна не запрошаныя на Мюнхенскую міжнародную канферэнцыю па бяспецы, заявіў старшыня канферэнцыі Крыстаф Хойсген у інтэрв’ю тэлеканалу MDR. Паводле яго, ад Расеі запрасілі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыі, у тым ліку былога чэмпіёна свету ў шахматах Гары Каспарава і апальнага алігарха Міхаіла Хадаркоўскага.
Беларускае Радыё Рацыя