NATO пачынае вучэнні з сіламі стратэгічнага ядзернага стрымлівання



NATO сёння пачынае вучэнні з сіламі стратэгічнага ядзернага стрымлівання. Яны будуць доўжыцца да 30 кастрычніка.

У вучэннях Steadfast Noon возьмуць удзел 14 краін. Мяркуецца задзейнічаць да 60 самалётаў, у тым ліку знішчальнікі чацвёртага і пятага пакаленняў, а таксама самалёты-разведчыкі і самалёты-запраўшчыкі.

ЗША накіруюць бамбардзіроўшчыкі B-52h, здольныя несці ядзерную зброю. Яны будуць вылятаць з авіябазы ў Паўночнай Дакоце і адпрацоўваць палёты над паўночна-заходняй Еўропай.

Array