NATO: пратаколы аб уступленні Фінляндыі і Швецыі будуць падпісаны 5 ліпеня



Фінляндыя і Швецыя падпішуць пратаколы аб уступленні ў NATO ў аўторак, 5 ліпеня. Аб гэтым паведаміла прэс-служба альянсу.

4 ліпеня ў штаб-кватэры NATO адбудуцца перагаворы аб уступленні паміж афіцыйнымі асобамі альянсу і прадстаўнікамі дзвюх краін. Яны пройдуць у закрытым рэжыме.

Пасля цырымоніі падпісання, якая адбудзецца заўтра, з заявамі выступяць генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг і кіраўнікі МЗС Фінляндыі і Швецыі Пека Хаавіста і Ан Ліндэ.

Абедзве краіны стануць чальцамі NATO пасля ратыфікацыі пратаколаў усімі 30 удзельнікамі альянсу.

reform.by