Названа дата ўступлення новага брытанскага манарха на прастол



Чарльз III будзе афіцыйна абвешчаны каралём Злучанага Каралеўства на Радзе па ўступленні на прастол, якая адбудзецца 10 верасня. Паведамляе Daily Mail.

Чарльз аўтаматычна стаў каралём Вялікабрытаніі пасля смерці сваёй маці Лізаветы ІІ, але Рада па ўступленні на прастол звычайна склікаецца ў Сэнт-Джэймскім палацы ў Лондане на працягу 24 гадзін пасля смерці караля.

Нагадаем, 8 верасня каралева Лізавета II памерла на 97 годзе жыцця.  Да самай смерці яна выконвала абавязкі манарха Вялікабрытаніі і Каралеўства Садружнасці.

Лізавета II пачала працэдуру перадачу каралеўскіх паўнамоцтваў свайму сыну прынцу Чарльзу яшчэ ў ліпені. Яе абавязкамі да апошняга дня заставаліся: адкрыцці парламента, прызначэнні прэм’ер-міністра, дзяржаўныя візіты.

Array