Нідэрланды паставяць Украіне цяжкую вайсковую тэхніку



Нідэрланды паставяць Украіне цяжкую вайсковую тэхніку. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ

Марк Рутэ Фота: YOAN VALAT /PAP/EPA

«Нідэрланды будуць адпраўляць больш цяжкую тэхніку ва Украіну, у тым ліку бранятэхніку. Разам з саюзнікамі мы разважаем пра дадатковыя пастаўкі цяжкай тэхнікі».

Румынія накіруе Узброеным сілам Украіны партыю летальнай зброі з рэзерваў румынскага Міністэрства абароны. Для пастаўкі зброі ўладам прыйшлося ўнесці папраўкі ў заканадаўства. Цяпер Румынія можа пастаўляць узбраенне не толькі краінам, якія ўваходзяць у NATO, але і «патэнцыйным саюзнікам альянсу».

Array