Новы рэест у Расеі – асобы, звязаныя з замежнымі агентамі
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў новы закон, які рэгулюе статус так званых замежных агентаў у РФ. Цяпер для атрымання гэтага статусу не абавязкова атрымліваць фінансаванне ад замежнікаў — дастаткова «знаходзіцца пад замежным уплывам».

Новыя правілы набудуць моц 1 снежня. Людзям і арганізацыям са статусам замежных агентаў забароняць выкладаць у дзяржаўных школах і ВНУ, весці асветніцкую дзейнасць сярод непаўналетніх і атрымліваць дзяржаўнае фінансаванне для ажыццяўлення творчай дзейнасці. Ім будзе закрыты доступ да дзяржаўнай таямніцы. Ім забароняць вылучаць кандыдатуры ў склад Грамадскіх назіральных камісіяў і рабіцца чальцамі выбарчых камісіяў. Ім нельга будзе арганізоўваць публічныя мерапрыемствы.
Чатыры існуючыя рэестры замежных агентаў будуць аб’яднаны ў адзін. Аднак закон прадугледжвае стварэнне новага рэестру — асобаў, звязаных з замежнымі агентамі.
Array