Нямеччына ўмацуе ўсходні фланг NATO
Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер падчас візіту ў Румынію ў сераду, 24 траўня, паабяцаў узмацненне ўсходняга флангу Паўночнаатлантычнага альянсу – у адказ на поўнамаштабную вайну Расеі ва Украіне.

Аб гэтым піша DPA.
Пасля перамоваў з прэзідэнтам Румыніі Клаўсам Ёханісам у Бухарэсце ён адзначыў, што Нямеччына не толькі гатовая надаць большую падтрымку абаронным магчымасцям NATO агулам.
Прэзідэнт ФРГ згадаў аб унёсках, ужо зробленых Нямеччынай з гэтай мэтай – напрыклад, удзел у паветраным назіранні на ўсходняй мяжы Альянсу, і запэўніў, што «Нямеччына не будзе ўхіляцца ад сваёй адказнасці».