Нямецкі дэпутат выступіў з прамовай у падтрымку Беларусі і беларусаў
Дэпутат нямецкага Бундэстага Робін Вагенер, расказаў у Бундэстагу гісторыю Паўліны Лосік – малой дачкі палітвязняў Дарʼі і Ігара Лосікаў. І заклікаў падтрымліваць не толькі Украіну, але і дэмакратычны рух Беларусі.

„… Будзем падтрымліваць яго так доўга, як гэта будзе неабходна. Гэта было і застаецца правільным крокам: выдача гуманітарных віз тым, каго пераследуе рэжым, падтрымка прымусова выключаных студэнтаў і звольненых навукоўцаў, а таксама незалежных сродкаў інфармацыі. Лукашэнка і яго паслугачы мусяць пайсці пад суд за свае злачынствы…, …бел-чырвона-белай Беларусі, патрэбная наша поўная падтрымка. І з гэтай прычыны мы не можам адступіцца, мы і далей мусім патрабаваць вызвалення палітвязняў. Гэта наш доўг перад Паўлінай. Дзецям патрэбныя бацькі. Еўропе патрэбна дэмакратычная Беларусь. Еўропе патрэбна вольная Украіна. Людзям патрэбна свабода”, – казаў дэпутат.
Array