Олаф Шольц дапускае далейшыя перамовы з Уладзімірам Пуціным
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц дапускае далейшыя перамовы з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным пра заканчэнне вайны Расеі супраць Украіны.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю выданню Süddeutsche Zeitung.
Па словах Шольца, мэта Нямеччыны ў тым, каб Расея спыніла вайну, а Украіна абараніла сваю цэласнасць. Дзеля гэтага „неабходна гаварыць”, лічыць канцлер. Як пройдуць будучыя перамовы — „па відэасувязі, тэлефоне або за доўгім сталом” — Шольц пакуль не ведае.
Кіраўнік нямецкага ўраду адзначыў, што Масква павінна зразумець, што так больш працягвацца не можа — Пуціну трэба вывесці войскі, спыніць вайну і стварыць магчымасць для ўзаемаразумення.
У святле ваенных няўдач Расеі канцлер зазначыў, што магчымая эскалацыі на полі бою.
Паводле ацэнак Генштабу Украіны, страты ў асабовым складзе расейскага войска за час поўнамаштабнае фазы вайны склалі прыблізна 98 280 чалавек. У іх ліку параненыя ды забітыя. За суткі колькасць павялічылася на 590.
Array