Олаф Шольц: Умовай перамоваў з Расеяй з’яўляецца вывад войскаў
Паводле канцлера Нямеччыны Олафа Шольца, любыя мірныя перамовы з Расеяй павінны быць абумоўлены вывадам расейскіх войскаў з тэрыторыі Украіны. Пра гэта Шольц заявіў на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Бразіліі.

Піша „Еўрапейская праўда” са спасылкай на агенцтва DPA.
Акрамя таго, з Расеяй за спіной украінцаў не можа быць міру, сказаў Шольц.
Канцлер Нямеччыны дадаў, што ў яго і прэзідэнта Бразіліі ёсць выразная агульная пазіцыя: „Мы абодва асуджаем расейскае ўварванне”.
З іншага боку, прэзідэнт Бразіліі адхіліў спадзяванні на пастаўкі Украіне боепрыпасаў для зенітных гармат Gepard або танкаў Leopard.
„Бразілія не зацікаўленая ў перадачы боепрыпасаў для ўкраінска-расейскай вайны. Бразілія — краіна міру. І таму Бразілія не хоча ўдзельнічаць у гэтай вайне, нават ускосна”, — сказаў ён на сумеснай прэс-канферэнцыі.
Таксама Олаф Шольц сцвярджае, што пытанне пра магчымае прадстаўленне Украіне знішчальнікаў на дадзены момант нават не стаіць.
Array