Пачаць расследаванне дзеянняў Пуціна заклікаюць у Германіі



Пачаць расследаванне дзеянняў Уладзіміра Пуціна заклікаюць у Германіі. Былая міністар юстыцыі Сабінэ Лойт-хойсэр Шнарэн-бергер у эфіры тэлеканалу ZDF заявіла, што гаворка ідзе аб выкананні міжнароднага крымінальнага права, якое ў тым ліку дзейнічае ў Германіі.

„Важна ўжо цяпер, калі прыязджаюць уцекачы, пачынаць расследаванне і збіраць доказы, каб даць зразумець, што адказныя за гэтую агрэсіўную вайну не застануцца беспакаранымі”, – сказала Сабінэ Лойтхойсэр, сябра партыі СвДП, што ўваходзіць у кіраўнічую кааліцыю.

Міжнародны суд ААН у Гаазе 7 і 8 сакавіка правядзе слуханне справы «Украіна супраць Расеі». «У адпаведнасці з Канвенцыяй аб прадухіленні злачынства генацыду і пакаранні за яго».

Array