Пачаўся „працэс” у дачыненні да Дылеўскага, Ціханоўскай, Мароз, Латушкі і Кавальковай
У Менскім гарадскім судзе пачаўся „працэс” у дачыненні да Сяргея Дылеўскага, Святланы Ціханоўскай, Марыі Мароз, Паўла Латушкі і Вольгі Кавальковай.

Пра гэта паведамляецца ў раскладзе паседжанняў на сайце Вярхоўнага суда. Усе абвінавачаныя па крымінальнай справе знаходзяцца за мяжой.
Сяргея Дылеўскага абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Святлану Ціханоўскую абвінавачваюць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: у здрадзе дзяржаве, масавых беспарадках, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, распальванні варожасці, змове з мэтай захапіць уладу, закліках да санкцый. Кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Паўла Латушку абвінавачваюць у закліках да санкцый, распальванні варожасці, атрыманні хабару, стварэнні экстрэмісцкага фармавання.
У пракуратуры заяўлялі, што «Ціханоўская, Мароз, Кавалькова, Латушка і Дылеўскі ў розны час уступілі ў тайную злачынную змову, у тым ліку з іншымі асобамі, з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Array