Падаляк заявіў пра пачатак контрнаступу Украіны



Контрнаступ украінскіх вайскоўцаў ужо пачаўся і працягваецца некалькі дзён. Інтэнсіўныя баі ідуць па ўсёй лініі мяжы. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падалякпаведамляе  РБК-Украіна са спасылкай на італьянскі тэлеканал Rai.

Падаляк падкрэсліў, што Украіна не будзе выкарыстоўваць атрыманую ад Захаду зброю для ўдараў па расейскай тэрыторыі, але скарыстаецца ёй „для знішчэння расейскіх пазіцый на акупаваных Масквой тэрыторыях, уключаючы Данбас і Крым”.

Падаляк дадаў, што на ўзбраенні ВСУ маюцца ракеты вялікай далёкасці Storm Shadow, танкі Leopard, супрацьракетныя комплексы, а знішчальнікі F-16 дазволяць закрыць паветраную прастору.