Палата прадстаўнікоў ЗША нарэшце абрала новага спікера



Дэпутатам палаты прадстаўнікоў Кангрэсу Злучаных Штатаў Амерыкі па выніках прайшоўшага ў ноч на суботу, 7 студзеня, 15-га тура галасавання нарэшце ўдалося абраць рэспубліканца Кевіна Макарці новым спікерам.

Такім чынам дэпутаты палаты прадстаўнікоў Кангрэсу развязалі пытанне з дэбатамі, якія доўжыліся ажно чатыры дні. З-за таго, што не атрымлівалася абраць новага спікера, палата не магла пачаць працу ў новым складзе.

Лідар рэспубліканцаў Макарці паводле апошняга фінальнага галасавання атрымаў 216 галасоў.

Асноўным супернікам Макарці выступаў дэмакрат Хакім Джэфрыс, за якога прагаласавалі 211 кангрэсменаў ЗША. Пры тым 6 заканадаўцаў не аддалі свае галасы ні за кога.

Беларускае Радыё Рацыя

Array