Палітзняволеную Сапегу пазбавілі віду на жыхарства ў Беларусі



Палітзняволеную Сафію Сапегу пазбавілі віду на жыхарства ў Беларусі, паведамляюць праваабаронцы „Вясны”.

Сафія — грамадзянка Расеі, у Беларусі яна пражывала ў Лідзе.Таксама праваабаронцы паведамляюць, што дзяўчыну пазбавілі спаткання з роднымі — пакаралі нібыта за тое, што яна падзялілася з кімсьці цыгарэтай.

6 траўня Гарадзенскі абласны суд прысудзіў ёй 6 гадоў калоніі. Сафію вінавацілі паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Сафію Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам. Улады Беларусі прымусілі самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце „Мінск”.

Напрыканцы ліпеня паведамлялася, што бацька Сафіі цалкам аплаціў прызначаны ёй штраф — 175 тысяч рублёў. Пасля гэтага дзяўчыну могуць памілаваць або перадаць у Расею для працягу адбывання пакарання.

Беларускае Радыё Рацыя

Array