Папа Францішак: Я не бачу канца вайны ў бліжэйшы час, бо гэта глабальная вайна



Папа Францішак лічыць, што вайна ва Украіне з’яўляецца глабальнай і ў бліжэйшы час не скончыцца. Пра гэта ён сказаў іспанскаму выданню АВС 18 снежня.

„Я не бачу канца ў бліжэйшы час, таму што гэта глабальная вайна. Шмат рук перамешваюць кацёл вайны. Я думаю, што вайну пачынаюць, калі імперыя пачынае слабець. І калі ёсць зброя, якую трэба выкарыстоўваць, выпрабоўваць і прадаваць. На карту пастаўлена вельмі многае”, – сказаў Францішак.

Ён падкрэсліў, што тое, што адбываецца ва Украіне, вельмі жахлівае і жорсткае.

„Гэта сапраўды вельмі сур’ёзна. Гэта тое, што я працягваю асуджаць”, – сказаў пантыфік.

Таксама Папа Францішак дадаў, што прымае ў сябе пасланнікаў з усіх бакоў.

Array