ПАРЕ прызначыла дакладчыка па вывучэнні праблем беларусаў у выгнанні
Камітэт ПАРЕ па міграцыі, уцекачах і перамешчаных асобах прызначыў спецыяльнага дакладчыка Поля Галя (Paul Galles, еўрадэпутат з Люксембургу) для падрыхтоўкі справаздачы на тэму «Вырашэнне дакладных праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні».
-

Фота: facebook.com/paulgallesluxembourg
Цягам некалькі месяцаў дакладчык правядзе кансультацыі з беларускімі дыяспарамі, арганізацыямі, якія дапамагаюць беларусам за мяжой, а таксама з уладамі некаторых краін знаходжання беларусаў. Вынікі дакладу з практычнымі парадамі для краін будуць абмяркоўвацца ў ПАРЕ ў кастрычніку 2023 году. На пасяджэнні камітэту прапанавалі палегчыць працэдуру атрымання віз і відаў на жыхарства для беларусаў, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам.
Беларускае Радыё Рацыя
Array