ПАРЕ зацвердзіла рэзалюцыю аб беларусах-уцекачах
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю аб „вырашэнні канкрэтных праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні”. Яна змяшчае 42 пункты.
Паводле ацэнак Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), ад 200 тысяч да паўмільёна беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну праз палітычныя рэпрэсіі пасля сфальшаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
-

Фота: facebook.com/paulgallesluxembourg
Аўтар дакладу «Спецыфічныя выклікі, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні» Поль Галь прадставіў свой даклад 20 чэрвеня на сесіі Асамблеі ў Страсбуры, дзе дакумент і быў зацверджаны. У сакавіку 2023 году прадстаўнік ПАРЕ наведваў Польшчу і Літву, каб пагутарыць з беларускімі ўцекачамі, а таксама ўладамі гэтых краін.
Беларускае Радыё Рацыя