Парламентары з 20-ці краін свету патрабуюць вызвалення Алеся Бяляцкага



127 дэпутатаў з 21-й краіны патрабуюць вызвалення Бяляцкага.

Дэпутаты з еўрапейскіх краін, а таксама Турцыі падпісалі адкрыты ліст з патрабаваннем вызваліць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра Алеся Бяляцкага.

Усяго ж праваабарончая арганізацыя Libereco і недзяржаўныя арганізацыі Германіі і Швейцарыі сабралі больш за 100 тысяч подпісаў за вызваленне стваральніка „Вясны” ды іншых беларускіх палітзняволеных. 9 снежня гэтыя подпісы будуць перададзеныя ў пасольства Беларусі ў Берліне.

10 снежня ў Осла адбудзецца ўручэнне Нобелеўскай прэміі міра, якая ў гэтым годзе была прысуджана Алесю Бяляцкаму і праваабаронцам з Украіны і Расеі.

t.me/dw_belarus

Array