Пасадку самалёта Ryanair абмяркуюць у Радзе бяспекі ААН
Заходнія дэлегацыі запрасілі на 31 кастрычніка пасяджэнне Рады Бяспекі ААН у сувязі з інцыдэнтам у 2021 годзе з бортам авіякампаніі Ryanair. Пра гэта паведаміла ў пятніцу ТАСС крыніца ў сусветнай арганізацыі.
«Дэлегацыі склікаюць пасяджэнне РБ ААН [31 кастрычніка]», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, 23 мая 2021 года быў прымусова пасаджаны ў Менску нібыта з-за паведамлення аб выбуховай прыладзе на борце. Пасля пасадкі былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Пасля гэтага інцыдэнту Еўрасаюз забараніў беларускім авіякампаніям ажыццяўляць рэйсы ў аэрапорты супольнасці і над яго тэрыторыяй. Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у сваім дакладзе прыйшла да высновы, што звесткі аб наяўнасці бомбы на борце самалёта былі загадзя ілжывымі.
Наша Ніва
Array