Пасля запуску фэйкавага клона плана «Перамога» пачалася хваля затрыманняў



Пасля запуску фэйкавага клона плана «Перамога» пачалася хваля затрыманняў.

Ужо вядома пра чатырох затрыманых, але іх можа быць болей.

Заяўлены «Байполам» план «Перамога» застаецца галоўным аб’ектам трывогі лукашэнкаўцаў. На фэйкавым канале «Байпола» запосцілі ўкід пра тое, што «План Перамога» запушчаны. І ў той жа дзень на канале ГУБАЗіКа з’явіліся чатыры відэа з затрыманымі — сілавікі сцвярджаюць, нібыта ўсе яны звязаныя з «удзелам у плане «Перамога», але мы не можам праверыць праўдзівасць гэтага сцвярджэння.

Сярод затрыманых адзін гарадзенец — 27-гадовы Максім Саўко, а таксама трое менчукоў — 39-гадовы Віталь Самаль, 20-гадовы студэнт Даніла Вітуноў і 36-гадовы Віталь Ахрэмчык.

Усе яны апісваюць адну і тую ж гісторыю: нібыта зарэгістраваліся ў «плане Перамога», пасля з імі звязаліся і некалькі разоў пыталіся іх асабістыя дадзеныя. У хуткім часе да іх прыйшоў ГУБАЗіК.

Трэба адзначыць, што раней былі выпадкі, калі супрацоўнікі органаў прымушалі людзей агаворваць сябе, казаць пра рэгістрацыю ў боце, хоць тыя нікуды не ўступалі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array