Паўлюк Быкоўскі: Кожныя альтэрнатыўныя дзеянні ва ўлады выклікаюць перасцярогу
У Беларусі працягваюцца затрыманні блогераў. Калі ў пачатку выбарчай кампаніі быў зачышчаны Youtube, то зараз сілавікі дайшлі да ціктокераў. Напрыклад, у пачатку кастрычніка быў затрыманы Уладзіслаў Белавусаў, блогер з больш чым двухмільённай аўдыторыяй.

„Улады Беларусі баяцца любой ініцыятывы знізу”, – кажа медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі:
– Рэжым зараз змагаецца з любым аўтаномным дзеяннем знізу, то бок з тым, дзеянні якога яны не загадваюць. Нават калі гэта будзе на падтрымку Аляксандра Лукашэнкі – усё адно гэта будзе выклікаць пэўныя перасцярогі. Калі казаць пра медыйную сітуацыю, то любыя альтэрнатыўныя каналы камунікацыі выклікаюць перасцярогу.
Праз некалькі дзён пасля затрымання блогера стала вядома, што затрыманы і яго брат, таксама – папулярны ціктокер.
Беларускае Радыё Рацыя
Array