Павал Мацукевіч: Захаду трэба будзе ісці на кантакты з рэжымам Лукашэнкі
Старшы аналітык Цэнтру новых ідэй, былы дыпламат Павал Мацукевіч, які выконваў абавязкі часовага паверанага Беларусі ў Швэйцарскай канфедэрацыі да 2020 года, што пакуль у Захада няма зацікаўленасці Беларуссю.
– Няма цікавасці, няма зацікаўленасці Захаду апускацца ў беларускія справы. Хаця матывы ёсць, таму што Беларусь вельмі важная з пункту гледжання рэгіянальнай бяспекі. Калі б не Беларусь, якую падмяў пад сябе Крэмль, то, напэўна, не было б той вайны, якую мы сёння бачым. Таму калі Захад зацікаўлены ў тым, каб выцягнуць Беларусь з-пад Крамля, тады ён павінен крыху змяніць сваю палітыку. Плюс лёс палітвязняў залежыць ад таго, вырашыцца Лукашэнка на кантакт з Захадам ці не.

Павал упэўнены, што заходнік краінам трэбы будзе ісці на кантакт з Лукашэнкам каб захаваць статус-кво ў вайне з Украіна.
– Але падставай для такіх кантактаў можа паслужыць той факт, што Беларусь па-ранейшаму не з’яўляецца непасрэдным удзельнікам у гэтай вайне, то бок сваімі войскамі пакуль не ўступіла. І калі Захад зацікаўлены ў захавай гэтага статус-кво, каб Беларусь па-ранейшаму захоўвала нейкую дыстанцыю ад гэтай вайны, напэўна давядзецца ісці на кантакты з рэжымам, ад якога гэта шмат у чым залежыць.
Павал Мацукевіч быў адным з тых дыпламатаў, якія падтрымалі падзеі 2020 году і потым з-за рэпрэсіяў быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя