Павел Латушка лічыць, што ў Беларусі з’явіцца ядзерная зброя
Павел Латушка не сумняваецца, што Расея ўжо перадала ці рыхтуецца перадаць рэжыму Лукашэнкі ядзерную зброю. Паводле палітыка, яго каманда мае інфармацыю пра гатоўнасць для прыняцця ядзернай зброі ў Беларусі з чэрвеня. Тады Лукашэнка ўпершыню заявіў пра мадэрнізацыю для гэтага самалётаў.

«Я як былы амбасадар, чалец урада, не маю ніякіх ілюзій, што Лукашэнка, у гэтай частцы ўсё, што ён кажа, – адпавядае рэчаіснасці. Ядзерная зброя ці ўжо ёсць, ці ўжо на падыходзе, ці ў бліжэйшы час будзе на тэрыторыі Беларусі», – заявіў Латушка. На думку палітыка, зброя масавага паражэння стане для Лукашэнкі «інструментам захавання ўлады», і «гэта ўжо становіцца праблемай усяго цывілізаванага свету», – піша тэлеграм-канал «Позірк».