Павел Латушка: На варшаўскім паседжанні Парламенцкай асамблеі АБСЕ не будзе афіцыйнай дэлегацыі Беларусі



Сёння, 23 лістапада, у Варшаве пачынаецца двухдзённае паседжанне парламенцкай асамблеі АБСЕ, у якой прымуць удзел парламентары больш за 50 краінаў свету, за выключэннем афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі, – гаворыць прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Павел Латушка.

Ні Андрэй Савіных, ні Сяргей Рачкоў, ні адзін з дэпутатаў і сенатараў Палаты і Савета Рэспублікі Беларусі не будуць дапушчаны да паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Гэта нам стала вядома з крыніц гэтай арганізацыі. Чаму? Таму што яны не маюць права прадстаўляць беларускі народ і таму што Беларусь з’яўляецца саўдзельнікам у агрэсіі супраць Украіны. І гэта адказнасць у тым ліку і так званых дэпутатаў – за агрэсію, за забойства мірных грамадзян ва Украіне. Адначасова Аб’яднаны Пераходны Кабінет правядзе на працягу гэтых дзён сустрэчы з прадстаўнікамі парламенцкіх дэлегацый розных краін свету. Мы і надалей працягнем актыўную працу па ізаляцыі рэжыму на міжнароднай арэне.

У гэтым годзе Польшча з’яўляецца старшынёй Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе – АБСЕ.

Беларускае Радыё Рацыя

Array