Павел Латушка: Загад перайсці ўкраінскую граніцу паставіць для Лукашэнкі пытанне выжывання сярод сваіх
Загад Лукашэнкі ўступіць ў вайну на зямлі з Украінай закончыць ілюзію яго улады так лічыць кіраўнік антыкрызіснага упраўлення Павел Латушка. Што затрымала беларускую армію ад перахода мяжы з Украінай ставіць пытанне Латушка , калі ведаем што такое патрабаванне ад Пуціна ёсць.
– Таму што даць такі загад ён можа толькі па загадзе зверху, то бок па загадзе Пуціна. І пасля гэтага запэўніць некага ў тым, што ён у доме гаспадар будзе проста немагчыма. Таму здаць суверэнітэт, дазволячы расейскай арміі атакаваць Украіну з беларускай тэрыторыі Лукашэнка быў гатовы, бо гэта можна было яшчэ нейкім чынам прадаць сваім, маўляў, так, гэта я ім дазволіў, затое вас я абараніў, адстаяў і не кінуў у мясарубку, таму што Пуцін са мной лічыцца. Але загад перайсці ўкраінскую граніцу і ўступіць у вайну на зямлі гэтую казку аднамомантна знішчыць і адразу паставіць пытанне выжывання сярод сваіх. Дык ці гатовы Лукашэнка сваімі рукамі знішчыць аўтарытэт і ілюзію сваёй улады? Упэўнены, што не. А ці застаецца ў яго выбар? Сумняюся.
У апошні час з боку ў Беларусі назіраецца павышаная вайсковай актыўнасць каля паўднёвых межаў краіны. Аднак у Мінабароны Беларусі 18 чэрвеня запэўнілі, што «краіна не збіраецца ваяваць».
Беларускае Радыё Рацыя
Array