Павел Мацукевіч: Беларусь можа быць уцягнутая ў вайну толькі па загадзе Крамля



Беларускія вайскоўцы яшчэ ніводнага разу не заходзілі на тэрыторыю Украіны, але на думку розных аналітыкаў вайна можна распачацца ў любы дзень.

Пра сваё бачанне гэтай сітуацыі кажа старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй, былы дыпламат Павел Мацукевіч:

Я думаю, што адпаведны загад Крамля з боку Расеі, адпаведны ціск з боку Расеі можа паўплываць на такое развіццё падзеяў. Акрамя гэтага, рэакцыя Украіны, напрыклад, магчымых варыянтаў рэагавання на тое, што з боку Беларусі, з тэрыторыі Беларусі, амаль кожны дзень прылятаюць ракеты. Іншым варыянтам рэагавання на такую сітуацыю, адпаведным, люстраным, так бы мовіць, варыянтам, – любы абстрэл у адказ тэрыторыі Беларусі.

Па словах Паўла Мацукевіча, беларусы не бачаць сэнсу гінуць за Лукашэнку і Пуціна:

Адпаведна – магчымы прамы ўдзел Беларусі ў вайне. Гэта не зробіць стан Украіны лягчэйшым. Таму, на маю думку, гэта дрэнны шлях для Беларусі і для Украіны. Трэба неяк намагацца пазбегнуць гэтага шляху. Бо навошта нам гінуць, навошта беларусам гінуць за Лукашэнку, за Пуціна? Супраць каго павінна ваяваць беларуская армія? Але ў выніку калі Украіна ў адказ пачне страляць, я зыходжу з таго, што Беларусь будзе ўцягнутая ў гэтую вайну.

Павел Мацукевіч больш за 15 год прапрацаваў на дыпламатычнай працы, апошняе месца яго працы – Часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі. Цяпер ён быў вымушаны з-за пераследу пакінуць Радзіму і часова знаходзіцца ў Грузіі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array