Павел Усаў: Галоўныя пагрозы для вызвалення Беларусі будуць з боку сілавікоў і Расеі



На фоне апошніх навінаў аб пагаршэнні здароўя, Аляксандр Лукашэнка не з’явіўся на святкаванні Дня Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна.

На фоне ўзрастаючай грамадскай дыскусіі, што будзе з Беларуссю ў выпадку сыходу Лукашэнкі, найбольш аптымальны для краіны варыянт падчас анлайн-сустрэчы „Барацьба за ўладу паміж атачэннем Лукашэнкі і ўплыў Расеі” агучыў палітолаг Павел Усаў:

-Полк Каліноўскага на сённяшні момант – гэта адзіны механізм, інструмент, які можна выкарыстаць для арганізацыі ціску на тых палітычных актораў, якія будуць спрабаваць гуляцца з уладай пасля смерці Лукашэнкі. Але іх унутраная барацьба, разгубленасць можа быць скарыстаная якраз для таго, каб сілавыя і парасілавыя беларускія структуры разам з палітычнай надстройкай, і я спадзяюся, такой надстройкай стане вельмі хутка Рада Бяспекі, арганізавалі якраз перахоп ініцыятывы.

Па словах Паўла Усава, ключавую ролю ў перадачы ўлады ў Беларусі і стабілізацыі сістэмы пасля раптоўнага сыходу з яе Лукашэнкі будзе адыгрываць Расея. Адпаведна сілавыя структуры Беларусі таксама зацікаўлены ў пакіданні старога рэжыму і пазбягання адказнасці за дзеянні на працянгу амаль 29 год панавання лукашэнкаўскай «вертыкалі».

Беларускае Радыё Рацыя