Павел Усаў: Мэта „бязвізу” – ператварыць Беларусь у „бензакалонку”
Палітолаг Павел Усаў пракаментаваў нечаканае ўвядзенне бязвізавага рэжыму для грамадзян Літвы і Латвіі. Улады заяўляюць, што могуць распаўсюдзіць гэтую практыку і на іншыя суседнія еўрапейскія дзяржавы.

Паводле эксперта, магчыма, адна з мэтаў беларускага „бязвізу” для грамадзян Латвіі і Літвы – гэта ператварэнне Беларусі ў своеасаблівую „бензакалонку” для грамадзян суседніх краін.
Розніца ў цане на паліва ў сярэднім складае 1 еўра за літр. І гэта можа стаць добрай прынадай. А ва ўмовах эканамічнай задухі і санкцый – усе сродкі добрыя – мяркуе палітолаг.
Прыгадаем, што беларускія нафтапрадукты знаходзяцца пад еўрапейскімі санкцыямі.
Array