Павел Усаў: Праз працэс над Бяляцкім Лукашэнка помсціць Захаду



Працягваецца суд над Алесем Бяляцкім і іншымі супрацоўнікамі праваабарончага центру „Вясна”. Гэтым патрыётам Беларусі пагражае зняволенне ад 7 да 14 год. Асноўнае абвінавачванне – фінансаванне пратэснай дзейнасці.

Сітуацыю каментуе палітолаг Павел Усаў:

Ніякага ўлагоджання ў дачыненні да Алеся Бяляцкага і ягоных паплечнікаў не будзе. Лукашэнка прадэманструе прыгаворам сваю нязломнасць, палітычную волю. Асабліва з улікам таго, што Алесь Бяляцкі з’яўляецца нобелеўскім лаўрэатам. Лукашэнка знаходзіцца ў расейскай парадыгме, для яго ўсё, што падтрымліваецца Захадам, будзе ключавой праблемай. Знішчаючы тых, каго падтрымлівае Захад у Беларусі, ён такім чынам будзе помсціць заходнім краінам, павялічваць прастору „расейскага свету” у Беларусі.

Паводле Паўла Усава, заходнія краіны на фоне немажлівасці спрыяння вызваленню палітвязняў у Беларусі, павінны пакінуць для беларусаў мажлівасць пошуку гуманітарнага прытулку ў Еўропе. Адпаведна павінны мецца механізмы для легалізацыі беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Array