Павел Усаў: Студэнцкі прызыў у Беларусі – барацьба з вальнадумствам і закрыццё армейскага дэфіцыту
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч у панядзелак прапанаваў вярнуць практыку прызыву ў армію студэнтаў.

Намеры рэжыму Лукашэнкі падчас адмысловай анлайн-сустрэчы пракаментаваў палітолаг Павел Усаў:
– Гэта даволі моцны ўдар па інтэлектуальных здольнасцях беларускага грамадства, сацыяльным развіцці, падрыхтоўкі спецыялістаў. Даволі цяжка вярнуцца зноў на студэнцкую лаву. Студэнтаў скіроўваюць у салдаты, выбіваюць свабодны дух, вучаць падпарадкоўвацца. Беларускае войска – кепскія часы, недахоп прызыўнікоў, жадаюць вырашыць коштам студэнтаў. Ініцыятыва прызываць і забіраць у войска студэнтаў можа быць звязаная і з тым, што Лукашэнка разам з маскоўцамі намагаецца павялічыць колькасць беларускага войска.
На думку Паўла Усава, за кошт прызыву студэнтаў чакаецца падвышэнне колькаснага складу беларускай арміі да 100 000 чалавек. Сярод асноўных пагрозаў – зліццё беларускай і расейскай арміі ў адну, а таксама масавы адток маладых спецыялістаў за мяжу Беларусі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя