Паветраная трывога абвешчаная па ўсёй Украіне



Украінскія сілы збілі шэраг расейскіх ракет, выпушчаных раніцай у чацвер, паведаміў кіраўнік кабінета прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Андрэй Ермак неўзабаве пасля таго, як па ўсёй Украіне была аб’яўлена паветраная трывога. Паветраная трывога надалей дзейнічае ў краіне. У Кіеўскай вобласці абласная адміністрацыя паведаміла, што ў рэгіёне дзейнічае ўкраінская СПА.

Улады Мікалаеўскай вобласці на поўдні краіны паведамілі, што над тэрыторыяй гэтай вобласці былі зафіксаваныя дзве ракеты, выпушчаныя ў паўночна-заходнім кірунку. Пазней кіраўнік урада рэгіёну Віталь Кім заявіў аб яшчэ трох ракетах. Ён заклікаў не пакідаць бамбасховішчы.

Array