Паветраная трывога на большай частцы Украіны



Паветраная трывога аб’яўлена на тэрыторыі Украіны, за выключэннем анэксаванага Крыму.

Украінскія СМІ ўжо паведамілі пра ракетныя ўдары і працу сістэм супрацьпаветранай абароны ў Данецкай, Палтаўскай і Харкаўскай абласцях. Таксама пра абстрэлы расейскімі ракетамі паведамілі кіраўнікі Адэскай і Нікалаеўскай абласцей.  Выбухі прагучалі ў Чаркаскай, Вінніцкай, Жытомірскай і Кіраваградскай абласцях

Расейскія войскі запусцілі ракеты з раёна Валгадонска, Каспійскага і Чорнага мораў, паведаміў прадстаўнік Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат. Ён заявіў, што мэтай удараў у першую чаргу з’яўляюцца аб’екты крытычнай інфраструктуры.

Беларускае Радыё Рацыя

Array